Рэзюмэ
Я дапамагаю ў цяжкіх сітуацыях. Больш за 8 год паспяховай працы!
Досвед больш за 8 год забяспечвае высокую якасць юрыдычных паслуг. У сваёй працы я выкарыстоўваю індывідуальны падыход, разглядаю запыты кожнага кліента.
Сяргей Елісееў
Аказваю прафесійныя юрыдычныя паслугі. Усе кліенты ведаюць, што іх пытанне будзе вырашана прафесійна і хутка!
Рэгістрацыя і ліквідацыя
Суправаджэнне працэдур рэгістрацыі і ліквідацыі юрыдычных асоб.
Карпаратыўнае права
Суправаджэнне здзелак зліцця і паглынання, рэарганізацый, інш.
Дагаворы і пагадненні
Складанне і аналіз дагавораў і пагадненняў. Суправаджэнне працэдуры іх падпісання.
Спагнанне запазычанасці
Падрыхтоўка дакументаў для спагнання запазычанасці (прэтэнзіі, заявы і інш.).
Аўтар шматлікіх публікацый юрыдычнай накіраванасці, маю выкладчыцкі досвед...
> 30
КЛІЕНТАЎ
> 120
ПУБЛІКАЦЫЙ
> 8
ГОД ДОСВЕДУ
> 8000
ДАКУМЕНТАЎ
> 1000
ДАГАВОРАЎ
> 300
КАНСУЛЬТАЦЫЙ
Можаце быць упэўнены, што я зраблю ўсё магчымае каб Вы атрымалі неабходны вынік.
Надзейная праца
За 7 гадоў практыкі атрымаў вялікі досвед і набыў трывалыя дзелавыя сувязі. Мае кліенты – буйныя кампаніі.
Гарантыя выніку
Даражу сваёй бездакорнай рэпутацыяй. Гатовы адстойваць Вашы правы да пераможнага канца.
Адчувальная дапамога
Давяраючы мне, Вы атрымліваеце надзейную абарону. Можаце быць упэўнены, што я зраблю ўсё, каб закон быў на Вашым баку.
Супрацоўнічаем з Сяргеем больш за 3 гады. Якасць паслуг выдатная! Мы бы жадалі, каб усе у свеце працавалі так жа старанна і эфектыўна.
Раю ўсім сваім знаёмым і ні разу не пашкадаваў.
ДЗЯНІС НАПРУШКІН, заснавальнік і дырэктар SMM-агенцтва RiseUp.by
Прапрацаваўшы 2 гады з Сяргеем я застаюся ў поўным захапленні ад яго выканаўчасці!
СВЯТАСЛАЎ КУРЫЛЕНКА, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю "Будкурс" (www.stroykurs.by)
ВУСНАЯ/ПІСЬМОВАЯ КАНСУЛЬТАЦЫЯ
ад 50 BYN
СКЛАДАННЕ ДАКУМЕНТАЎ
ад 100 BYN
АБАНЕНЦКАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ
ад 200 BYN
223053, Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Бараўляны, вул. 40 год Перамогі, д. 23А, 6 паверх, пам.38
Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг № 02240/1985, выдадзена Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння ад 04.10.2016 года № 178 (зарэгістравана ў рэестры спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь за №1985)
Юрыдычныя паслугі на роднай мове
Падпішыцеся на абнаўленні:
Заяўка
Заяўка
Заяўка
Пра мяне
Аўтар больш больш за 120 матэрыялаў юрыдычнай накіраванасці.
Лектар адукацыйных мерапрыемстваў. Маю досвед працы ў якасці выкладчыка.
Удзельнік і пераможца шматлікіх міжнародных юрыдычных канферэнцый.
Пераможца XXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў (2015).
Узнагароджаны першай прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2015).
Сябра ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў".
Спіс юрыдычных паслуг
РЭГІСТРАЦЫЯ, ЛІКВІДАЦЫЯ, РЭАРГАНІЗАЦЫЯ, БАНКРУЦТВА:
- Вусныя і пісьмовыя кансультацыі аб парадку рэгістрацыі юрыдычных асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў);
- Падрыхтоўка статута УП, ТАА, ТДА, ЗАТ, ААТ;
- Суправаджэнне працэдуры рэгістрацыі УП, ТАА, ТДА, ЗАТ, ААТ (уключаючы падрыхтоўку ўсіх неабходных для гэтага дакументаў) і складанне дакументаў, неабходных для пачатку гаспадарчай дзейнасці;
- Суправаджэнне працэдуры рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка;
- Падрыхтоўка патрабаванняў крэдытора (ліквідацыйная працэдура);
- Падрыхтоўка дакументаў для ліквідацыі, суправаджэнне працэдуры ліквідацыі;
- Вусныя і пісьмовыі кансультацыя па пытаннях ліквідацыі (спынення дзейнасці ІП);
- Падрыхтоўка дакументаў, неабходных для ўнясення змяненняў (дапаўненняў) у статут;
- Вусныя і пісьмовыя кансультацыі па пытаннях рэарганізацыі юрыдычнай асобы;
- Вусныя і пісьмовыя кансультацыі па пытаннях эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
- Атрыманне згоды антыманапольнага органа на рэарганізацыю;
- Падрыхтоўка патрабаванняў крэдытора ў працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).
КУПЛЯ-ПРОДАЖ БІЗНЕСУ:
- Афармленне здзелкі куплі-продажу долі ў статутным фондзе гаспадарчага таварыства (складанне неабходных апавяшчэнняў, афармленне згоды на адчужэнне долі, пратаколы, ўнясенне змяненняў у статут і іх дзяржаўная рэгістрацыя);
- Атрыманне згоды антыманапольнага органа на куплю-продаж долі ў статутным фондзе гаспадарчага таварыства.
СПРЭЧКІ, СПАГНАННЕ ЗАПАЗЫЧАНАСЦІ:
- Вывучэнне дакументаў, фарміраванне пазіцыі па справе аб спагнанні запазычанасці;
- Складанне прэтэнзій, адказаў на прэтэнзіі, заяў і інш.
ЗНЕШНЕЭКАНАМІЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ:
- Падрыхтоўка праекта знешнеэканамічнага кантракту;
- Прававая экспертыза знешнеэканамічнага кантракту;
- Суправаджэння атрымання дазволу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на падаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвай аперацыі.
ІНШЫЯ ЮРЫДЫЧНЫЯ ПАСЛУГІ:
- Прававой аўдыт дакументацыі арганізацыі;
- Распрацоўка дагавораў, пагадненняў
- Падрыхтоўка пратаколаў ТАА, ТДА, ААТ, ЗАТ, рашэнняў ўласніка ўнітарнага прадпрыемства;
- Прававая экспертыза асобных дакументаў;
- Распрацоўка лакальных нарматыўных актаў;
- Абаненцкае юрыдычнае абслугоўванне;
- Дыстанцыйнае юрыдычнае абслугоўванне;
- Падрыхтоўка дакументаў для атэстацыі ў будаўніцтве;
- Вусныя і пісьмовыя кансультацыі па пытаннях атэстацыі ў будаўніцтве;
- Падрыхтоўка дакументаў для ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці;
- Падрыхтоўка дакументаў для ўнясення змяненняў у ліцэнзію;
- Падрыхтоўка запытаў і іншых зваротаў у дзяржаўныя органы;
- Іншыя пісьмовыя і вусныя кансультацыі.
Заяўка
Заяўка